Новости - Крупицкая средняя школа
Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Новости

22.02.2021

Да Дня роднай мовы

19 лютага 2021 года настаўнікамі беларускай мовы і літаратуры сумесна з супрацоўнікамі Цэнтра культуры имя У.М.Грома была праведзена літаратурна-музычная гасцёўня “Гучы, родная мова!” У праграме прагучалі ў відэазапісе прывітальныя словы ад У.Карызны, беларускага пісьменніка, аўтара Дзяржаўнага гімна Рэспублікі Беларусь, земляка, ураджэнца вёскі Закружка. Ён прачытаў свой верш “Вербы маленства”. Гэта надало настрой вучням – удзельнікам незвычайнага свята. Яны з захапленнем чыталі вершы, спявалі песні. Гучалі музычныя кампазіцыі ў выкананні вакальнай групы “Сузор’е”. Спадабалася выступленне юных піяністаў, акардыяністаў, цымбалістаў. У гэты дзень кожны мог праверыць свае веды беларускай мовы. Для гэтага трэба было адказаць на шэраг пытанняў, перакласцi беларускія словы на русскую мову, узгадаць выказваннi пра родную мову, расказаць вершы.