Новости - Крупицкая средняя школа
Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Новости

21.02.2022

Дзень роднай мовы

21 лютага ва ўсім свеце адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы. Гэта дзень, калi варта пацвердзiць вядомае: чытаць, пiсаць i думаць па-беларуску здольны кожны. Неад’емная частка жыцця чалавека — родная мова. Мова — гэта тое, без чаго не можа жыць ніводны чалавек. Яна не проста сродак зносін, з дапамогай якога людзі наладжваюць сувязі, абменьваюцца інфармацыяй, яна — своеасаблівае люстэрка жыцця i працы народа, яго грамадскага i культурнага развіцця.

У рамках святкавання ў нашай школе настаўнікам беларускай мовы і літаратуры Казюлёвай А. М. і бібліятэкарам Краўцовай І. Г. былі арганізаваны і праведзены святочныя мерапрыемствы. Гульня "Папацей грамацей", выдадзена літаратурная газета"Пісьменнікі-юбіляры", арганізавана выстава творчых работ вучняў на тэму роднай мовы і літаратуры.Праведзены акцыі "Мае любімыя беларускія словы" і "Смак беларускай мовы".

Шануйце і любіце сваю родную мова!