Новости - Крупицкая средняя школа
Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Новости

19.03.2022

Неделя белорусского языка и литературы "Сакавіцкія світанкі"

З 10.03. па 20.03. у ДУА “Крупіцкая сярэдняя школа” прайшла Дэкада беларускай літаратуры, культуры і мастацтва “Сакавіцкія світанкі”. У рамках дэкады прайшлі разнастайныя мерапрыемствы, праведзеныя Настаўнікам беларускай мовы і літаратуры Казюлевай А. М.,бібліятэкарам Краўцовай І. Г.

Асноўнымі задачамi правядзення Дэкады з’яўляліся:

  • павышэнне цiкавасцi вучняў да прадметаў “Беларуская мова” i “Беларуская лiтаратура”, а таксама беларускай культуры, традыцый;
  • папулярызацыя беларускай мовы;
  • развiццё крэатыўных якасцей вучняў;
  • знаёмства з творчасцю пісьменнікаў-землякоў;
  • папулярызацыя здабыткаў беларускай культуры;
  • выхаванне грамадзянскіх і патрыятычных якасцей вучняў. 

Праграма ўтрымлівала разнастайныя формы: віктарыны, выставы, дыдактычныя гульні, віртуальныя падарожжы, што дазволіла дзецям больш даведацца пра багатую спадчыну беларускага народа. Гэтыя мерапрыемствы садзейнічалі развіццю інтэлектуальных магчымасцей вучняў, іх творчых здольнасцей, выхаванню любові і павагі да роднай літаратуры, культуры і мастацтва, падтрымлівалі цікавасць да вывучэння мовы народа.

Распачаўся тыдзень выставай літаратурных газет, інфармацыйнай гадзінай “Пісьменнікі-юбіляры – 2022”, выпускам літаратурных газет на прапанаваную тэму. У школьнай бібліятэцы ў рамках супрацоўніцтва была арганізавана выстава кніг пісьменнікаў-юбіляраў.

Інтэлектуальная гульня “Зямля бацькоў – мая зямля”, прагляд відэаролікаў “10 цудаў Беларусі”, “Легены Беларусі” спрыялі пашырэнню ведаў пра гістарычнае мінулае беларускага народа, яго традыцыі, выхаванню пачуцця гонару за Радзіму.

Развіццю творчых здольнасцей, дапытлівасці спрыяла гульня-спаборніцтва “Інтэлектуальны аўкцыён”, якая зрабіла занятак цікавым і займальным.

Для вучняў 11 класа быў прапанаваны літаратурны квіз “Знічкі і планіды”. Ён спрыяў пашырэнню ведаў пра жыццё і творчасць беларускіх пісьменнікаў.

Прагляд відэаролікаў “10 цудаў Беларуі”, “Легенды Беларусі” спрыялі актуалізацыі ведаў вучняў, пашырэнню іх кругагляду.

Падчас правядзення тыдня адбылася экскурсіі ў этнаграфічны музей Дома культуры імя У. М. Грома. У планах - наведанне музея Я. Купалы ў г. Мінску і в. Вязынка.

Добразычлівая атмасфера, цікавыя заданні, наглядныя матэрыялы спрыялі прадуктыўнай працы вучняў.